Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты АГП затрыманыя на рынку ў Ждановічах


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

Падчас раздачы матэрыялаў са зваротам да прадпрымальнікаў прэтэндэнта на пост прэзыдэнта намесьніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслава Раманчука на менскім рынку ў Ждановічах 28 жніўня затрыманы два актывісты АГП.

Пра гэта Раманчук паведаміў БелаПАН.

Паводле яго слоў, у звароце да прадпрымальнікаў гаворыцца пра захады, якія ён зробіць у выпадку выбрання прэзідэнтам Беларусі.
Паводле звестак Раманчука, прыкладна ў 14.00 супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў АГП Аляксандра Сцепаненку і Паўла Яравіка.

"Іх даставілі ва РУУС Цэнтральнага раёна Менска, нягледзячы на тое, што ўся друкаваная прадукцыя, якую яны раздавалі, выканана ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі беларускага заканадаўства. На ёй прысутнічаюць усе выхадныя зьвесткі, усе неабходныя атрыбуты, усе правы захаваны", — заявіў Раманчук.

Ён адзначыў, што і сам раздаваў свой зварот да прадпрымальнікаў на тым жа рынку, але ў іншым месцы. Аднак да яго прэтэнзій не ўзьнікла.

Калі Раманчук даведаўся пра інцыдэнт, ён адразу ж прыбыў ва РУУС Цэнтральнага раёна. "Дзяжурны, з якім я размаўляў, сказаў, што з маладых людзей возьмуць тлумачэньні і адпусьцяць праз тры гадзіны", — сказаў палітык.

Раманчук зьвязвае гэтае затрыманьне з тым, што ўлады сур'ёзна ацанілі пагрозу з яго боку як патэнцыйнага кандыдата на пост прэзыдэнта. "Гэта ўжо не першы выпадак націску на прадпрымальнікаў, арандатараў памяшканьняў, у якіх мы мелі намер праводзіць сустрэчы з людзьмі, на ўласьнікаў памяшканьняў. Я думаю, што ўлады бачаць рэальную пагрозу сабе пры маім удзеле ў выбарах", — заявіў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG