Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў выклікае на дэбаты прарасейскіх палітыкаў


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

На пасяджэньні Сойму Партыі БНФ кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што гатовы да публічных спрэчак з кандыдатамі, што імкнуцца выкарыстоўваць у сваіх кампаніях падтрымку Масквы.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч праінфармаваў сябраў Сойму аб рэакцыі іншых апазыцыйных структураў на прапанову падпісаньня “Маніфэсту аб абароне нацыянальных інтарэсаў”. У зьвязку з дыскусіяй вакол прапановы аб’яднаньня нацыянальна-дэмакратычных сілаў на грунце нацыянальных інтарэсаў кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў пра гатоўнасьць да шчырай дыскусіі.
Крэмль цісьне цяпер на Лукашэнку, і гэта для нас вельмі добра...

"Я гатовы адстойваць палажэньні “Маніфэсту аб абароне нацыянальных інтарэсаў”, гатовы да шчырай дыскусіі па праблеме бягучага расейскага ўплыву на палітычныя працэсы ў Беларусі. Крэмль цісьне цяпер на Лукашэнку, і гэта для нас вельмі добра, таму што такім чынам большая частка насельніцтва даведваецца пра злачынствы рэжыму. Але адначасова і ў дачыненьні да беларускай апазыцыі Крамлём вядзецца свая стратэгія – больш тонкая, больш прыхаваная палітыка прасоўваньня крамлёўскіх інтарэсаў. І калі мы гэтую праблему адкрыта абмяркуем – шмат што ў сёньняшняй палітычнай сытуацыі праясьніцца."

Рыгор Кастусёў лічыць, што "выкарыстаньне расейскага рэсурсу не дапаможа зьвергнуць дыктатуру".

"Наадварот, яно пагражае пераўтварэньнем дыктатуры ў адкрыта марыянеткавы рэжым, а магчыма і ў рэжым акупацыі."
На думку кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі БНФ, "выкарыстаньне расейскай падтрымкі ў будучай прэзыдэнцкай кампаніі ўносіць раскол у шэрагі дэмакратычных сілаў".

Рыгор Кастусёў гатовы правесьці прапанаваныя дэбаты ў памяшканьні Партыі БНФ альбо ў іншым прыдатным памяшканьні ў зручны для бакоў час і ў прысутнасьці сродкаў масавай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG