Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама заявіў пра хуткае завяршэньне вайны ў Іраку


“Вайна ў Іраку заканчваецца, цяпер сувэрэнная краіна сама будзе вызначаць сваю будучыню”, заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваім штотыднёвым радыёзвароце да нацыі. Абама таксама назваў вывад войскаў ЗША з Іраку важным крокам на шляху да сканчэньня вайны.

31 жніўня афіцыйна завяршаюцца ўсе баявыя апэрацыі амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку. Амэрыканскі кіраўнік нагадаў, што да канца 2011 года ўсе амэрыканскія войскі выйдуць з гэтай краіны. Пакуль жа ў Іраку застануцца каля 50 тысяч вайскоўцаў ЗША, якія будуць займацца выключна навучаньнем ірацкіх вайскоўцаў і паліцынтаў.
XS
SM
MD
LG