Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Азэрбайджан можа пачаць нарошчваць ваенную моц


Міністэрства абароны Азэрбайджану пракамэнтавала заяву уладаў Армэніі адносна таго, што Расея можа падтрымаць Ерэван ў выпадку, калі пачнецца эскаляцыя канфлікту вакол Нагорнага Карабаху. Напярэдадні кіраўнік ваеннага ведамства Армэніі заявіў, што дзякуючы новаму расейска-армянскаму ваеннаму пагадненьню, Масква падтрымае Ерэван ў выпадку новага канфлікту з Азэрбайджанам .

У адказ на гэту заяву азэрбайджанскі міністар абароны Эльдар Сабіраглу адзначыў, што землі Нагорнага Карабаху незаконна занятыя Армэніяй, а таму армянскіх сэпаратыстаў неабходна выгнаць адтуль любым коштам. Міністар таксама падкрэсьліў, што дамова паміж Расеяй і Армэніяй – справа дзьвюх краін, у Азэрбайджану ж няма іншага выбару, як нарошчваць сваю ваенную моц.
XS
SM
MD
LG