Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ мільён пакістанцаў апынуліся без прытулку з-за паводкі


На поўдні Пакістану ў правінцыі Сіндзі ў выніку новай паводкі практычна пустым застаўся горад Тхатта. Там ужо другі раз запар вада прарвала дамбу. Толькі за апошнія дні ў гэтым рэгіёне без прытулку засталіся мільён пакістанцаў.

ААН выказвае занепакоенасьць у сувязі з ростам распаўсюду хвароб і голаду ў краіне. Супрацоўнік Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў Марцін Магванья заявіў, што калі ня будуць прынятыя тэрміновыя захады, то ад недаяданьня могуць памерці каля 72-х тысяч дзяцей, якія знаходзяцца ў пацярпелых ад паводак раёнах.

У выніку катастрафічных паводак, якія працягваюцца ў Пакістане другі месяц, 8 мільёнаў чалавек маюць вострую патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.
XS
SM
MD
LG