Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША акажуць Кіргізстану дапамогу ў памеры 9,5 мільёнаў даляраў


Злучаныя Штаты выдзеляць дзевяць з паловай мільёнаў даляраў Кіргізстану. Як заявіла дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, гэтая сума будзе выдаткаваная на "непрадбачаныя і неабходныя патрэбы ўцекачоў, а таксама на праблемы, зьвязаныя з міграцыяй".

Падчас чэрвеньскіх этнічных сутыкненьняў паміж кіргізамі і ўзбэкамі ў паўднёвых рэгіёнах краіны загінула больш за 300 чалавек. Таксама падчас беспарадкаў былі разбураныя дамы, якія належалі ў асноўным ўзбэкам.
XS
SM
MD
LG