Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане ваеўнікі напалі на базу НАТО


На ўсходзе Аўганістану каля 30 ваеўнікоў, як мяркуюць талібаў, зрабілі напад на базу НАТО. Супрацоўнікі мясцовай паліцыі паведамілі, што сёньня раніцай ваеўнікі нанесьлі ракетны ўдар і абстралялі амэрыканскую базу ў горадзе Хост.

Прадстаўнік талібаў Забіла Муджахід паведаміў агенцтву Franspress, што ваеўнікі паслалі на базу НАТО сьмяротнікаў.

Камандаваньне НАТО пацьвердзіла інфармацыю аб нападзе, аднак нейкіх падрабязнасьцяў не назвала.
XS
SM
MD
LG