Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Міхася Башуры паслала тэлеграму пратэсту ў Менгарсуд


Міхась Башура

Міхась Башура

Увечары 27 жніўня Тамара Сідарэнка, якая абараняе актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуру, паслала тэлеграму старшыні Менскага гарадзкога суду, пратэстуючы супраць бязьдзейнасьці адносна разгляду яе скаргі. Адвакат кажа, што мусіла паслаць тэлеграму, бо іншыя захады не дзейнічалі.

У тэлеграме старшыні Менгарсуду гаворыцца:

"З 23 жніўня судзьдзя Дубаневіч з Савецкага суду Менска не накіроўвае на разгляд ў Менгарсуд вытворчасьць па праверцы законнасьці заключэньня пад варту Башуры М.В. з маёй скаргай на пастанову судзьдзі ад 19 жніўня. Гэтым груба парушаецца частка 4 артыкулу 145 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Прашу неадкладна прыняць захады па праверцы законнасьці затрыманьня Башуры М.В."

Актывіста "Гавары праўду" Міхася Башуру затрымалі 6 жніўня. Яго абвінавачваюць ў паўторнай падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту, што адбылося 2 гады таму. Сваёй віны Міхась Башура не прызнае. Паводле актывіста, ён памыліўся ў падліках сваіх прыбыткаў. У кампаніі "Гавары праўду" кажуць пра палітычны характар перасьледу Міхася Башуры.
XS
SM
MD
LG