Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістане затопленыя 160 тысяч квадратных мэтраў


На поўдні Пакістану, у правінцыі Сінд працягваецца эвакуацыя сотняў тысяч людзей –- з-за пагрозы паводкі. Паводле ААН, працягвае павялічвацца колькасьць тых, каму патрэбная неадкладная гуманітарная дапамога. Кіраўнік Упраўленьня ААН ў справе каардынацыі гуманітарных пытаньняў Джон Холмс заявіў:

“Паводле апошніх нашых ацэнак, бедзтва закранула 17 мільёнаў 200 тысяч чалавек. І калі пару тыдняў таму мы казалі пра шэсьць мільёнаў, якім патрэбна гуманітарная дапамога, дык зараз іх ужо восем мільёнаў, і лічба можа вырасьці. Затопленыя 160 тысяч квадратных кілямэтраў. Па-мойму, гэта больш, чым тэрыторыя Англіі. Загінула і пацярпела прыблізна 3 мільёны 400 тысяч гектараў пасеваў”.
XS
SM
MD
LG