Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане загінулі тры вайскоўца ЗША


Тры амэрыканскія вайскоўцы міжнароднага кантынгенту НАТА ў Аўганістане былі сёньня забітыя ў выніку двух асобных выбухаў. Двое загінулі на ўсходзе краіны, адзін – на захадзе. Таксама сёньня 3 аўганскія паліцыянты і двое цывільных асобаў былі забітыя ў выніку выбухаў у правінцыі Кундуз. Тым часам аўганскія ўлады сёньня абвінавачвалі міжнародныя сілы ў забойстве 6 дзяцей падчас авіяўдараў па пазыцыях талібаў у правінцыі Кунар. Прадстаўнікі міжнароднага кантынгенту пацьвердзілі факт паветранага нападу і заявілі, што праводзяць расьсьледаваньне паведамленьняў аб ахвярах сярод цывільнага насельніцтва
XS
SM
MD
LG