Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падрыхтоўка да школы: “Няма прыгожых рэчаў. Усё цёмнае, чорнае, шэрае”


Апытаньне “Свабоды”: “Ці падрыхтавалі вы ўжо сваіх дзяцей да школы? Зь якімі цяжкасьцямі сутыкнуліся?” Адказвалі наведнікі школьнага кірмашу ў Магілёве.


Спадарыня:
“Пакуль яшчэ не сабраліся. Фінансавыя праблемы. Самае дарагое — гэта школьная форма для хлопчыка, у межах ста пяцідзесяці тысяч на дзіця дзесяці гадоў. Выбару няма. У мяне дзіця паўнаватае. Для нас ад шасьці гадоў, як пайшлі ў школу, так гэта й праблема. Проста ня шыюць”.

Спадарыня: “Выбар! Бачыце, у мяне дзіця сярэдняга целаскладу. Выбраць нагавіцы па таліі дужа цяжка. Мяне, у прынцыпе, непакоіць толькі гэта. А ў астатнім — абутку дастаткова. Цэны, я скажу, нармальныя яшчэ”.

Спадарыня: “Мы тут з часам крыху зацягнулі. А так усё нармальна. Праблемаў няма. Мне здаецца, тут усё можна знайсьці па сваім гаманцы”.

Спадарыня:
“Мы ўжо сабраліся. Няма прыгожых рэчаў. Усё цёмнае, чорнае, шэрае. Хацелася б нечага пасьвятлей. Што да канцылярскіх, то кепская якасьць. Фінансы? Магло быць і лепей”.



Спадарыня: “Мы доўга шукалі строй з добрай якасьцю тканіны. Гэта было цяжка. Цэны не асабліва адрозьніваюцца ад леташніх. Я ня ўбачыла розьніцы. Адзінае, што хацелася б, каб былі строі з большым утрыманьнем віскозы”.

Спадарыня: “З выбарам былі цяжкасьці. Сарафан шукалі доўга. У нас быў школьны строй “чацьвёрка”, але мы на зьмену хацелі прыдбаць штосьці кшталту сарафану”.

Спадарыня сталага веку з унучкай: “Праблема ня ў тым, што няма вопраткі, а праблема ў тым, што яна неяк сядзіць на дзецях нядобра”.

Спадарыня: “Не, яшчэ ідзем, зьбіраемся. Праблемы з выбарам. Нам дужа цяжка памер падабраць”.

Спадарыня: “Канечне, фінансаў не хапае. Як у мяне двое дзяцей, дык пайшло болей за мільён. Канцылярскія тавары неяк дарагаватыя. Цэны на вопратку, канечне, хацелася б, каб былі паменей. У мяне дзяўчынка большая, дык там дарагавата абыдзецца”.

Спадарыня: “Якасьць тавару жадае быць лепшай. Я ня тут гэта ўсё набывала. Рэч у тым, што я шыю ўсё. Не сама, канечне. Занесла строй шыць, бо тут “колхоз” рэдкасны. Яго насіць немагчыма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG