Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя заявіла, што не парушае эўрапейскае права


Францыя сёньня адказала на міжнародную крытыку масавых дэпартацыяў цыганоў, адзначыўшы, што краіна "няўхільна выконвае эўрапейскае права". Французскі ўрад выдаў адпаведную заяву пасьля таго, як камітэт Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па барацьбе з расізмам сёньня заклікаў Францыю "пазьбягаць" калектыўных дэпартацыяў цыганоў і выказаў занепакоенасьць "палітычнымі прамовамі, што нясуць дыскрымінацыйны характар". Ватыкан таксама далучыліся да крытыкі, заявіўшы, што "нельга абагульняць і на гэтай падставе дэпартаваць цэлыя групы людзей". Агулам сёлета з Францыі былі дэпартаваныя 8300 румынскіх і баўгарскіх цыганоў, у 2009 гэтая лічба склала 7875 чалавек.
XS
SM
MD
LG