Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН супраць этнічнай дыскрымінацыі ў Іране


Камітэт Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі заклікаў Іран зрабіць больш для барацьбы з расізмам і этнічнай дыскрымінацыяй. Камітэт заявіў, што прадстаўнікі арабскай, азэрбайджанскай, курдзкай іншых мяншыняў рэгулярна
дыскрымінуюцца ў такіх галінах, як жыльлё, адукацыя, ахова здароўя і занятасьць, і, як правіла, недастаткова прадстаўлены ў грамадзкім жыцьці. Камітэт таксама прывёў цытаты іранскіх афіцыйных асоб, у якіх ёсьць прыкметы расавай нянавісьці, і адзначыў, што жанчыны, якія належаць да этнічных мяншыняў, сутыкаюцца з падвоенай дыскрымінацыяй
XS
SM
MD
LG