Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстану сем'і загіблых атрымаюць кампэнсацыі


У Кіргізстане сем'і загіблых падчас міжэтнічнага канфлікту на поўдні краіны атрымаюць фінансавую дапамогу ад дзяржавы памерам 20 тысяч сомаў (гэта прыкладна 500 даляраў). Дзецям грамадзян, якія лічацца зьніклымі без вестак, будзе выплачана каля 25 даляраў. Пастанову аб гэтым падпісала ў пятніцу прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева.

Паводле афіцыйных дадзеных, падчас чэрвеньскіх сутыкненьняў паміж этнічнымі кіргізамі і ўзбэкамі ў паўднёвых рэгіёнах рэспублікі загінулі больш за 300 чалавек, дзесяткі зьніклі бяз вестак
XS
SM
MD
LG