Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка незадаволены ўрадам


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка заслухаў даклад ураду і Нацыянальнага банку пра стан беларускай эканомікі за першае паўгодзьдзе 2010.

"У студзені-ліпені гэтага года практычна праваленае выкананьне найважнейшых парамэтраў і асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу (…) У выніку ўсё гэта істотна паўплывала на тэмпы росту ВУП, які склаў 107% пры прагнозе 111-113%, "— заявіў Лукашэнка.

Пра замежныя інвэстыцыі: "Праца дзяржаўных органаў (…) вельмі нездавальняючая, бо чыстае паступленьне прамых замежных інвэстыцый у эканоміку краіны склала толькі 20,4% ад леташняга ўзроўню".

Пра гандаль: "за 6 месяцаў бягучага года адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі сфармавалася ў суме $ 2,4 млрд".

Раней кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі агучыў некаторыя вынікі працы эканомікі Беларусі за 1-е паўгодзье:

  • Інфляцыя — 4,1%
  • Рост ВУП — 6,6%
  • Росту аб'ёму вытворчасьці прамысловай прадукцыі — 8,8%
  • Рост экспарту тавараў — 12,9%

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG