Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танкер з пробнай партыяй вэнэсуэльскай нафты для Беларусі павінен прышвартавацца ў порце Клайпэды 29 жніўня.

Карабель прывязе пробную партыю — каля 80 тысячаў тонаў нафты.

"Мы цалкам гатовыя да прыёму танкера з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі", — сказаў генэральны дырэктар прадпрыемства "Клайпэдос нафта" Рокас Масюліс.

"Клайпэдос нафта" падпісала дамову пра пастаўкі пробнай партыі вэнэсуэльскай нафты з кампаніяй "Трансхема", якая займаецца прасоўваньнем прадукцыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім", на рынкі Літвы і іншых эўрапейскіх краінаў.

Раней Беларусь зрабіла адну пробную пастаўку вэнэсуэльскай нафты праз Эстонію.

Бальшыня нафты з Вэнэсуэлы дастаўляецца ў РБ — праз Украіну.

Пагадненьне пра пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь падпісанае ў траўні 2010 году.

Да красавіка 2011 году плянуецца паставіць 4 мільёны тонаў нафты.
XS
SM
MD
LG