Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Картэр вяртаецца з КНДР разам з вызваленым амэрыканцам


Былы прэзыдэнт ЗША і нобэлеўскі ляўрэат Джымі Картэр адбыў з Паўночнай Карэі разам з амэрыканцам, які адбываў у гэтай краіне турэмнае пакараньне за спробу незаконна прабрацца на яе тэрыторыю. Айджалон Гомэс быў арыштаваны ў студзені, паводле абвінавачаньня ў незаконным перасячэньні межаў КНДР зь Кітаю.

У часе свайго візыту Картэр сустрэўся з намесьнікам кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Ён Намам.

Сам паўночнакарэйскі лідэр - Кім Чэн Ір - знаходзіўся ў часе візыту Картэра ў Кітаі.
XS
SM
MD
LG