Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР хоча пазбыцца ядзернай зброі


Пхэньян зацікаўлены ў ачышчэньні Карэйскай паўвыспы ад ядзернай зброі. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка КНДР былому прэзыдэнту ЗША Джымі Картэру, які прыбыў у Паўночную Карэю, каб вызваліць зьняволенага амэрыканскаму грамадзяніну, які адбываў там турэмнае пакараньне за нелегальнае перасячэньне мяжы.

Кім Ён Нам дадаў, што яго краіна гатовая да вяртаньня за стол перамоваў аб сваёй ядзернай праграме зь "пяцёркай" краін-перамоўцаў.

Візыт Картэра прыйшоўся на пэрыяд напружаньня ў рэгіёне, выкліканага гібельлю ў сакавіку паўднёвакарэйскага карвэта. Міжнароднае расьсьледаваньне інцыдэнту паказала, што судна затанула ў выніку атакі тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору.
XS
SM
MD
LG