Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавес зьняпраўдзіў чуткі аб сваёй хваробе


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Хуга Чавес зьняпраўдзіў паведамленьні пра сваё захворваньне на рак. Ён сказаў, што гэтыя чуткі распаўсюджваюць "вартыя жалю" ворагі. Здагадкі аб захворваньні вэнэсуэльскага лідэра пачалі шырыцца на пачатку тыдня, калі ён не ўзяў удзелу ў першым дні парлямэнцкай перадвыбарчай кампаніі. Пазьней стала вядома, што Чавес быў у той дзень на Кубе, дзе сустракаўся зь Фідэлем Кастра.
XS
SM
MD
LG