Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:


Хмарна з праясьненьнямі, днём дождж, навальніца, тэмпэратура +15-17 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Берасьцейская вобл. Рабочая сустрэча старшыні памежнага камітэту Беларусі Ігара Рачкоўскага і кіраўніка памежнай аховы Латвіі Нармундуса Гарбарса

Менск. Нацыянальны прэсавы цэнтар. Прэсавая канфэрэнцыя прадстаўніка ААН у Беларусі Анцініюса Брука і начальніка ўпраўленьня міжнароднай бясьпекі і кантролю над узбраеньнямі МЗС Беларусі Ўладзімера Герасімовіча, прысьвечаная міжнароднаму дню дзеяньняў супраць ядзерных выпрабаваньняў

Гародня: VIII Рэспубліканскі экалягічны форум. “Сучасныя тэхналёгіі рацыянальнага прыродакарыстаньня і аховы навакольнага асяродзьдзя”

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Завяршэньне візыту міністра замежных справаў Нямеччыны Гуідо Вэстэрле ў Босьнію-Герцагавіну, Сэрбію і Косава

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


479 да н.э.: Грэкі перамаглі пэрсаў у бітве пры Платэях.
1610: Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом.
1652: Капылю нададзена магдэбурскае права.
1955: Выйшла першае выданьне Кнігі рэкордаў Гінэса.
1957: У СССР прайшло пасьпяховае выпрабаваньне першай у сьвеце міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты
1977: Пушчаны першы блёк Чарнобыльскай АЭС
2008: Расея прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі

Нарадзіліся

1770: Гэорг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф

1811: Тадэвуш Лада-Заблоцкі, беларускі паэт

1856: Іван Франко, украінскі пісьменьнік

1871: Тэадор Драйзэр, амэрыканскі пісьменьнік

1896: Фаіна Ранеўская, савецкая акторка

1907: Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт

1908: Ліндан Джонсан, 36-ы прэзыдэнт ЗША

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Малдова – Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:


Перамовы ў Сочы: халодны мір пасьля малочнай вайны

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Для таго, хто сам несвабодны, несвабодныя і іншыя

Гэорг Гегель
XS
SM
MD
LG