Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран забараніў рэкляму хатніх жывёл


Пра гэта паведамляе брытанская “Дэйлі Тэлеграф”. Рашэньне было прынятае міністэрствам культуры пасьля фетвы (тлумачэньня ісламскага права) аднаго з уплывовых іранскіх клірыкаў аяталы Насера Макарэма Шыразі. Шыразі абвясьціў сабак “нячыстымі” спасылаючыся на ісламскую традыцыю. Іранскі клірык таксама лічыць, што гаспадары сабак у краіне “сьлепа прыпадабняюцца Захаду” , дзе многія людзі любяць сабак болей, чым уласных жонак і дзяцей. Паводле рашэньня міністэрства культуры і ісламскай арыентацыі ў іранскіх смі забараняецца зьмяшчаць любыя аб’явы адносна куплі-продажу свойскіх жывёл, а таксама яды для іх і іншых прадметаў догляду.
XS
SM
MD
LG