Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Украіне працягваецца спрэчка вакол падзелу тэлечастот


Больш за 100 украінскіх журналістаў і артыстаў сёньня пратэставалі ў Кіеве супраць цэнзуры на тэлебачаньні. Акцыя пратэсту адбывалася ля сьценаў Кіеўскага апэляцыйнага суду, які разглядаў спрэчку вакол выдзяленьня частот двум украінскім каналам Tvi і Пятаму каналу. Гэтыя прыватныя каналы знаходзяцца ў канфліктных адносінах з групай каналаў Інтэр , якой валодае мэдыямагнат Валеры Харашкоўскі, ён жа кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны. Па ініцыятыве гэтай групы раней суд прызнаў несапраўднымі вынікі конкурсу, у якім незалежныя каналы выйгралі новыя частоты.
XS
SM
MD
LG