Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў прыпыніў будаўніцтва дарогі праз Хімкінскі лес


Адна зь вядучых міжнародных экалягічных арганізацый Сусьветны фонд дзікай прыроды падтрымала рашэньне прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева прыпыніць будаўніцтва аўтадарогі праз Хімкінскі лес. Кіраўнік расейскага аддзяленьня гэтай арганізацыі Ігар Чэстнін лічыць гэта вынікам таго, што грамадзкасьць сказала сваё важкае слова. У мінулыя выхадныя тысячы людзей выйшлі дэманстраваць у Маскве ў падтрымку Хімкінскага лесу, а ўчора прэзыдэнту была перададзеная пэтыцыя , якую падпісала каля 2 тысяч чалавек. Прэзыдэнт Мядзьведзеў прыняў рашэньне прыпыніць рэалізацыю пастановы аб будаўніцтве дарогі праз Хімкінскі лес да правядзеньня грамадзкіх і экспэртных абмеркаваньняў.
XS
SM
MD
LG