Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Лідэр "Эўрапейскай Беларусі" Андрэй Саньнікаў, які заявіў пра свой намер балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі, адмовіўся пракамэнтаваць для “Свабоды” выказваньні на яго бок Аляксея Янукевіча, старшыні партыі БНФ, якія той зрабіў у эфіры радыё і на сайце 24 жніўня.

Уматэрыяле Віталя Цыганкова "Янукевіч: "Саньнікаў выдаў сябе з галавой" быў зьмешчаны камэнтар Аляксея Янукевіча на адмову Андрэя Саньнікава падпісаць "Маніфэст аб абароне нацыянальных інтарэсаў", які раней быў распаўсюджаны кіраўнікамі партыі БНФ.

Радыё “Свабода" зьвярнулася да Андрэя Саньнікава з прапановай адказаць на гэтыя словы Аляксея Янукевіча, але атрымала адмову.

Вытрымка з матэрыял
Цыганкоў: На ваш Маніфэст ужо адрэагаваў Андрэй Саньнікаў, які назваў яго недарэчным..

Янукевіч: Сапраўды, лякмусавая паперка пачала працаваць, прычым нават хутчэй, чым мы разьлічвалі. Нечакана, што спадар Саньнікаў так хутка прыняў на свой рахунак тыя перасьцярогі ад удзелу ў крамлёўскіх сцэнарах, што ўтрымліваюцца ў нашым маніфэсьце. Тут ён выдаў сябе з галавой.

Ягоная тэза пра тое, што дэмакратычныя імпульсы да нас заўсёды ішлі з Масквы — яна цалкам не адпавядае рэчаіснасьці. Няхай ён запытае грузінаў ці ўкраінцаў, якія імпульсы з Масквы дайшлі да іх апошнім часам.

Калі спадар Саньнікаў не гатовы падпісацца за разьвіцьцё беларускай мовы і культуры, за вывад расейскіх базаў зь Беларусі, за недапушчэньне карупцыйнай прыватызацыі (пра ўсё гэта сказана ў Маніфэсьце) — то якіх пераменаў ён хоча?! Ці ён хоча, каб Беларусь сталася Абхазіяй? Высновы, якія робіць Саньнікаў (калі БНФ супраць Крамля, то БНФ супраць пераменаў), сьведчаць, што спадар Саньнікаў ня бачыць іншага сцэнару пераменаў у Беларусі, апроч крамлёўскага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG