Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста “Маладой Беларусі” папярэдзілі, што могуць звольніць


Устаноўчы зьезд «Маладой Беларусі»
Устаноўчы зьезд «Маладой Беларусі»
17-гадовы Раман Баброў распавёў, што дырэктар віцебскага прадпрыемства “Таймкалёр” выклікаў яго на прыватную размову і пачаў папракаць за апазыцыйную актыўнасьць.

Паводле Рамана Баброва, дырэктар Сяргей Шчарбакоў распавёў, што яму аднекуль патэлефанавалі і распавялі пра ўдзел маладога работніка ва ўстаноўчым зьезьдзе Руху “Маладая Беларусь” 10 ліпеня 2010. Кіраўнік заявіў, што ня хоча праблем і мусіць скараціць хлопца з працы.

Раман Баброў трапіў на прыватнае прадпрыемства “Тамкалёр” па накіраваньні абласнога цэнтру занятасьці насельніцтва. Хлопец працуе сталяром, і на ўстаноўчы зьезд езьдзіў у час адпачынку. Даведацца пра гэта дырэктар мог пасьля таго, як 10 жніўня дакумэнты сходу, дзе ў тым ліку ёсьць подпіс Рамана Баброва ў якасьці аднаго з заснавальнікаў, былі пададзеныя на рэгістрацыю ў Міністэрства Юстыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG