Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Траціна расейцаў чакае горшага


36% жыхароў Расеі чакаюць пераменаў да горшага ў бліжэйшыя 12 месяцаў. Такія дадзеныя апытаньня, праведзенага Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ).

На думку апытаных, наступны год жыцьця стане дрэнным часам для расейскай эканомікі.

Найбольш аптымістычна настроеныя жыхары Паўднёвай фэдэральнай акругі (53% апытаных лічаць, што эканоміку Расеі чакаюць посьпехі), матэрыяльна забясьпечаныя рэспандэнты (62%) і насельнікі гарадоў з насельніцтвам да 500 тыс. чалавек (45-48%).

Скэптычна адгукаюцца аб эканамічнай будучыні краіны жыхары Цэнтральнага (47%) і Ўральскага (48%) фэдэральных акругаў, малазабясьпечаныя расейцы (55%), а таксама жыхары Масквы, Санкт-Пецярбурга ды іншых буйных гарадоў (41-43%).
XS
SM
MD
LG