Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перахоплена найбуйнейшая партыя гераіну


Найбуйнейшую ў гісторыі партыю гераіну коштам 1,1 млрд. даляраў захапілі вайскоўцы кааліцыйных сілаў у Афганістане. Разам з 5,7 тонамі гераіну знойдзеныя 11,3 тоны опіюму і 841 кіляграмаў марыхуаны.

Наркотыкі былі захопленыя падчас апеэацыі ў раёнах Хаджы Вакіль і Бахрамча ў паўднёваафганскай правінцыі Гільмэнд.

Падчас захопу забітыя 63 ваяўніка, арыштаваныя 10 дылераў наркакартэляў, у тым ліку – замежныя грамадзяне; вызваленыя 14 закладнікаў.

Паведамляецца, што ўсе наркотыкі былі зьнішчаныя і разбураныя 2 падпольныя фабрыкі па іх вырабе. Паводле заявы кіраўніка афганскага МУС Бісмілы Хана Махамадзі, падчас апэрацыі была "захопленая найбуйнейшая партыя гераіну ня толькі ў Афганістане, але і ва ўсім сьвеце".
XS
SM
MD
LG