Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнічае паэтка, фальклярыстка Антаніна Хатэнка. Перадача другая.


Вячаслаў Ракіцкі: Як людзі ставіліся да шлюбаў, калі маладыя мелі істотна розны ўзрост?

Хатэнка:
Часта прамаўлялі: "Пажаніліся, што малады конь і стары конь спрэгліся". Чутно ж – у гэтым выслоўі ёсьць асуджэньне. Маўляў, нічога добрага з таго ня выйдзе. Але ў бальшыні выпадкаў рознаўзроставыя шлюбы якраз лічыліся больш удалымі за злучнасьць зусім юнай пары альбо зусім састарэлых жанчыны з мужчынам. Бо за конт маладосьці аднаго з сужэнцаў іншы амалоджваецца таксама. Што й пацьвярджаецца цяпер мэдычна. А вось што крытыкавалася, бязьлітасна й жорстка, дык перастарства – зьява, калі хлопец альбо дзяўчына ўзростава запазьняліся выканаць свой абавязак перад грамадой – даць працяг. Гэткія папераджальна высьмейваліся й нават патраплялі пад паказальную кару ў каляндарна-значныя моманты. Па вясьне, на Масьленку, да прыкладу.





Шлюб, вясельле
"Калі дзеўка ідзе к вянцу і ня плача, пэўна i замужам не
паскача"

"Ня многа напета, да навек ярмо надзета"

"Маладым хоць у вір, абы нам пір"

"Сват едзе на кані, а чорт на сьвіньні"

"Свату першая чарка i першая палка"

"Калі кудзелькі не скубла, пойдзеш замуж без кубла"

"Дзеўцы -- вясельле, а карове -- сьмерць"

"Пажаніліся, што малады і стары конь спрэгліся"

"Абвёў вакруг елі, і чэрці ім пелі"

"Безь мяне мяне жанілі"

"Вясельле і сарочку найдзе"

"Свадзьба без дракі — вясельля няма"

"Без гарэлкі не пахаваеш бабы i ня возьмеш дзеўкі"

"Свату на штаны альбо па штанах"

"Ня трапіць чорт, то трапіць сват"

"Хто сватае, той пекла пратае"

"Дзе муж, як шкарпэтка, там жонка, як кветка"

"Лепш ехаць па сена, як на вясельле"

"Маўчу, дык, пэўне, замуж хачу"

"Калі гора -- нагаруецца, калі добра – накрасуецца"

"У аўторак аб’едзеш дзевак сорак"
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG