Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выданьне дамагаецца скасаваньня двух папярэджаньняў Міністэрства інфармацыі.

Вышэйшы гаспадарчы суд разгледзіць справы 1-га верасьня, паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

22 ліпеня Міністэрства інфармацыі зьвінаваціла газэту ў распаўсюдзе зьвестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці. Падставай для санкцыяў стаў загаловак "Хросны бацька сканфіскаваў" ("НН" № 26). "Паводле артыкула 244 Грамадзянскага кодэкса РБ канфіскацыяй зьяўляецца безвыплатнае выманьне маёмасьці ва ўласьніка ў выглядзе санкцыі за зьдзейсьненае злачынства ці іншае правапарушэньне". А між тым, наклад "НН", па інфармацыі РУП «Белсаюздрук», быў накіраваны на рэалізацыю, — адзначана ў папярэджаньні Міністэрства інфармацыі.

Другое папярэджаньне, датаванае 26 ліпеня, тычылася артыкула "БРСМ рэклямуе фільм "Хросны бацька", зьмешчанага ў «НН» № 25. "Згодна інфармацыі грамадзкага аб’яднаньня "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" актывістамі згаданага аб’яднаньня 6 ліпеня ў г. Менску была зладжаная акцыя, зьместам якой не зьяўлялася рэкляма згаданага фільму", — адзначаецца ў лісьце. У Мінінфарме палічылі, што "апублікаваная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці і ганьбіць рэпутацыю дадзенай юрыдычнай асобы".
XS
SM
MD
LG