Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кошт пажараў для Расеі


Шкода ад прыродных пажараў у Расіі перавышае 300 мільярдаў даляраў, лічаць эколягі.

Як паведаміў генэральны дырэктар цэнтру аховы дзікай прыроды Аляксей Зіменка, гэтая лічба адносіцца толькі да лясоў, а рэальны ўрон эканоміцы краіны ў шмат разоў вышэйшы. Прычына такіх маштабных страт, на думку эколягаў, у адсутнасьці сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня лясамі.

У 2010 годзе ў Расеі з-за анамальнай сьпякоты адбылося больш за 29 тысяч прыродных пажараў, на агульнай плошчы больш за 900 тысяч гектараў, у тым ліку ў 60 нацыянальных парках і запаведніках. Загінулі 53 чалавекі. Згарэлі дзьве з паловай тысячы дамоў.
XS
SM
MD
LG