Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 2015 году пад Менскам пабудуюць новую турму


Новы будынак сьледчага ізалятара і турэмнага шпіталю ўзьвядуць у Калядзічах да 2015 г.


"Ужо гатовая каштарысная дакумэнтацыя, спачатку будзе будавацца рэспубліканскі турэмны шпіталь", — паведаміў начальнік аддзелу ў справе нагляду за выкананьнем крымінальнага пакараньня Генэральнай пракуратуры Беларусі Юры Гарошка.

Гарошка заявіў, што рашэньне перанесьці СІЗА №1 за межы Менску тлумачыцца тым, што турма знаходзіцца ў будынку былога Пішчалаўскага замка, вежа якога некалькі гадоў таму абрынулася.

"Зараз тут ніхто не ўтрымліваецца, раней у гэтай вежы было некалькі камэраў, у тым ліку тут утрымліваліся асуджаныя да сьмяротнага пакараньня", — паведаміў прадстаўнік пракуратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG