Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Ўправы агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі паведамілі, што праграма факультатываў яшчэ праходзіць зацьвярджэньне.

Выкладаць на факультатывах будуць настаўнікі, якія прайшлі адмысловыя курсы павышэньня кваліфікацыі. На ўрокі будуць запрашацца праваслаўныя сьвятары.

У школы пускаюць толькі праваслаўных сьвятароў


Паводле афіцыйных дадзеных, колькасць рэлігійных людзей у Беларусі застаецца стабільнай цягам дзесяцігодзьдзя і складае 50% насельніцтва.

На 1-га студзеня 2010 г. у Беларусі дзейнічала 25 зарэгістраваных рэлігійных накірункаў, якія ўключалі 3263 рэлігійныя арганізацыі.

Беларуская Праваслаўная Царква мела 1509 абшчынаў, Рыма-Каталіцкая Царква — 470 абшчынаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG