Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Індыі ўшанавалі памяць Маці Тэрэзы


У Калькуце была праведзеная адмысловая імша ў гонар сотых угодкаў з дня нараджэньня Маці Тэрэзы.

Сёньня каталіцкі сьвет успамінае хрысьціянскую падзьвіжніцу, заснавальніцу Ордэну Міласэрнасьці і ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі міру.

Маці Тэрэза (Агнеса Ганджа Баяджыў) нарадзілася ў 1910 годзе ў Македоніі.

У канцы 1940-х гадоў яна заснавала ў Калькуце манаскую кангрэгацыю, накіраваную на стварэньне школаў, прытулкаў ды шпіталёў для бедных.

У 2003 годзе яна была прылічаная да блажэнных.
XS
SM
MD
LG