Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У Беларусі пабудуюць новы цукровы завод. Такое рашэньне прынятае паводле пастановы Савета міністраў.

Новае прадпрыемства будзе акцыянэрным таварыствам са статутным фондам 2 млрд. рублёў.

Меркаваны аб'ём вытворчасьці — 120-130 тыс. тонаў на год.

На дадзены момант вытворчасьцю цукру ў Беларусі займаюцца чатыры адкрытыя акцыянэрныя таварыствы:

  • Гарадзейскі цукровы камбінат
  • Жабінкаўскі цукровы завод
  • Слуцкі цукрарафінадны камбінат
  • Скідзельскі цукровы камбінат.

"У будаўніцтве пятага заводу выказваюць зацікаўленасьць Магілёўская і Гомельская вобласьці", — цытуе БалаПАН старшыню канцэрну "Белдзяржхарчпрам" Івана Данчанку.

Для будаўніцтва новага цукровага заводу плянуецца прыцягнуць кітайскага інвэстара.

Аб'ём інвэстыцыяў можа скласьці да 300 млн. эўра.
XS
SM
MD
LG