Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статую Туркмэнбашы дэмантавалі


У Ашгабадзе дэмантаваная усталяваная на арцы нэйтралітэту 12-мэтровая пазалочанай статуя першага прэзыдэнта Туркмэністану Сапармурата Ніязава (Туркмэнбашы).

Да свята Дзень нэйтралітэту (12 сьнежня) будзе дэмантаваная і сама арка, а на яе месцы пасьля зьявіцца іншая без Туркмэнбашы.

Знос аркі нэйтралітэту са статуяй Ніязава на вяршыні – ня першае рашэньне новага прэзыдэнта, з прыходам якога культ асобы Туркмэнбашы пайшоў на спад. Так, з тэксту дзяржаўнага гімну зьнікла згадка правадыра ўсіх туркмэнаў, а з вуліц гарадоў прыбралі яго партрэты.
XS
SM
MD
LG