Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: дарадца прэзыдэнта працуе на ЦРУ


Дарадца прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая, які нядаўна апынуўся ў цэнтры карупцыйнага скандалу, зьяўляецца штатным агентам ЦРУ, піша New York Times. Урадоўцы ў Кабуле і Вашынгтоне паведамілі амэрыканскаму выданьню, што Цэнтральная ўправа выведкі ЗША, найверагодней, рэгулярна аплочвала паслугі чальца аўганскай Рады бясьпекі Махамэда Зыа Салехі на працягу шэрагу гадоў.

У ліпені аўганская паліцыя арыштавала Салехі паводле падазрэньня ў карупцыі. Ён, аднак, быў неўзабаве вызвалены, пасьля асабістага ўмяшаньня прэзыдэнта краіны Хаміда Карзая.
XS
SM
MD
LG