Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва плянуе пашыраць вайсковую супрацу зь Беларусьсю


Літва хоча ўключыць беларускую роту ў плянаваную польска-літоўска-ўкраінскую вайсковую брыгаду, паведаміла літоўскі міністар абароны Раса Юкнявічэне ў інтэрвію Эўрапейскаму радыё для Беларусі. Яна дадала, што ў кастрычніку ў Вільню прыбудзе зь візытам міністар абароны Беларусі Юры Жадобін.

Юкнявічэне адзначыла, што магчымасьць да пашырэньня беларуска-літоўскай супрацы адкрылася пасьля таго, як беларуская пракуратура дапытала былога камэнданта віленскага гарнізону Чырвонай арміі Ўладзімера Ўсхопчыка, які 13 студзеня 1991 году аддаў загад страляць па літоўскіх антысавецкіх дэманстрантах.

Літоўскі міністар таксама выказала спадзяваньне, што Беларусь аднойчы стане чальцом НАТО.
XS
SM
MD
LG