Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маскоўская міліцыя затрымала актывістаў на канцэрце U2


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International паведамляе, што міліцыя затрымала пецярых актывістаў арганізацыі на канцэрце рок гурту U2 у Маскве. Іх абвінавацілі ў недазволеным пікеце, але пазьней адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

У аўторак лідэр гурту Пол Дэвід Х'юсан сустрэўся ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым, які неаднаразова называў сябе вялікім аматарам U2.

Пасьля сустрэчы Х'юсан выказаў шкадаваньне тым, што яму своечасова не паведамілі аб грамадзкай кампаніі супраць зьнішчэньня Хімкінскага лесу ў Падмаскоўі. Сьпявак сказаў, што ўзьняў бы гэтую тэму перад Мядзьведзевым. Напрыканцы канцэрту саліст U2 запрасіў на сцэну вядомага расейскага рок музыку і крытыка Крамля Юрыя Шаўчука.
XS
SM
MD
LG