Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кім Чэн Ір прыбыў у Кітай


Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ір прыбыў у чацьвер зь візытам у Кітай, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Ёнгап. Пра мэты візыту не паведамляецца.

Міністэрства замежных спраў Кітаю, гэтак жа як і абедзьвюх Карэяў адмовіліся камэнтаваць гэтую падзею.

Папярэдні візыт Кім Чэн Іра ў Кітай адбыўся ў траўні. Тады ён сустрэўся з прэзыдэнтам КНР Ху Цзыньтао. Некаторыя экспэрты мяркуюць, што Пхэньян спрабуе дамовіцца з Пэкінам аб удзяленьні дапамогі. Эканоміка Паўночнай Карэі перажывае цяжкі крызіс. Паведамляецца пра перабоі з прадуктамі харчаваньня.
XS
SM
MD
LG