Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Такога катастрафічнага падзеньня ўзроўню адукацыі не было ніколі"


На сайце "Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Тамарай Мацкевіч, намесьніцай старшыні “Таварыства беларускай школы”, рэдактаркай сайту Nastaunik.info, каардынатаркай праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадзтва”.

1 верасьня пачынаецца новы навучальны год. Паводле статыстыкі, колькасьць беларускамоўных школаў у краіне зноў скарацілася. Ці сапраўды ў беларускамоўных школах пануе беларускае слова? Наколькі палітызаваная сёньня праца настаўніка?

Адказы Тамары Мацкевіч на вашы пытаньні ТУТ.

***

26 жніўня ў сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе г. Менск, вуліца Румянцава, 13 адбылася выстава-прэзэнтацыя дыску мэтадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў-2”, прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года. У праграме прэзэнтацыя зьместу дыска, сустрэча з аўтарамі і складальнікамі дыска, салодкія пачастункі. Прэзэнтацыю будзе весьці Тамара Мацкевіч


Тамара Мацкевіч нарадзілася 31 ліпеня 1964 году, скончыла БДУ, асьпірантуру, з 1986 па 2003 г. працавала у Акадэміі Навук у Інстытуце электронікі. У 2003 годзе перавялася ў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа, дзе працавала мэтадыстам, выкладчыкам фізыкі да і пасьля закрыцьця.

З 1999 году – каардынатар праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадзтва”. Займаецца мэтадычнай і грамадзянскай адукацыяй настаўнікаў. Рэдактар сайту Nastaunik.info.
XS
SM
MD
LG