Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя набліжаецца да ўступленьня ў ЭЗ


Харватыя можа пасьпяхова завяршыць перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу да канца 2011 года. Пра гэта заявіў у часе візыту ў Загрэб міністар замежных спраў Нямеччыны Гідо Вэстэрвелле. Кіраўнік нямецкага зьнешнепалітычнага ведамства пачаў паездку па Заходнім Балканам з мэтай правесьці перамовы ў справе далучэньня краінаў рэгіёну да ЭЗ.

Чакаецца, што ключавой тэмай на перамовах у Бялградзе будзе пытаньне Косава. Вэстэрвеле мае намер заклікаць Сэрбію нармалізаваць адносіны з Прышцінай.
XS
SM
MD
LG