Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейская абласная пракуратура пакінула бяз зьменаў папярэджаньне актывісту прадпрымальніцкага руху "Перспектыва" Віктару Чайкоўскаму.

Раней Чайкоўскага папярэдзілі, што ягоныя меркаваньні, агучаныя ў мэдыях, могуць быць расцэненыя як дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь у замежных СМІ.

У адказе з пракуратуры адзначаецца, што падставай для папярэджаньня сталі "пастаянныя неаб'ектыўныя каментары ў СМІ, у тым ліку і замежных, у Інтэрнэце".

Віктар Чайкоўскі накіраўваў ў пракуратуру прапанову прадставіць ў Нацыянальны сход законапраект, які скасаваў бы артыкул пра адказнасьць за дыскрэдытацыю Беларусь.

Аднак супрацоўнікі пракуратуры на гэтую прананову не адказалі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG