Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя правярае “Электрычку”


Belarus -- In Minsk was an action of a public campaign "Speak the truth," dedicated to the initiative of making the streets in the name of Vasil Bykau, 8jul2010

Belarus -- In Minsk was an action of a public campaign "Speak the truth," dedicated to the initiative of making the streets in the name of Vasil Bykau, 8jul2010

У Гомелі на праспэкце Кастрычніка міліцыя затрымала актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Івана Гамарку.

У яго забралі прыкладна 100 асобнікаў малафарматнай газэты “Электрычка”, якую "Гавары прўду" адмыслова выпусьціла для дачнікаў.

Міліцыянты даставілі актывіста ў Савецкі райаддзел міліцыі і аб’явілі, што газэту яны забіраюць, паколькі яна надрукавана не ў Беларусі, а ў Пензе.

Супрацоўнікі таксама зьбіраюцца праверыць, ці не ўтрымліваюцца ў “Электрычцы” заклікі да гвалтоўнай зьмены ўлады і распальваньня нацыянальнай варажнечы.

Міліцыянты завезьлі Івана Гамарку дамоў, дзе сканфіскавалі яшчэ 150 асобнікаў газэты “Электрычка”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG