Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец ухваліў ідэю лідэра КХП-БНФ абвясьціць 2011-ты Годам незалежнасьці.

Такую прапанову Зянон Пазьняк выказаў у эфіры Радыё Свабода 20 жніўня.

25 жніўня 2011 года споўніцца 20 гадоў юрыдычнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь -- ў гэты дзень 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закону.

"У той час як пайшоў 20-ы год дзяржаўнага сувэрэнітэту, незалежнасьць Беларусі застаецца па-ранейшаму галоўным пунктам парадку дня ў Беларусі. Рэальнай незалежнасьці -- эканамічнай, палітычнай, культурнай – нам яшчэ трэба дамагчыся", -- мяркуе Павал Севярынец.

У сярэдзіне 1990-ых гадоў Павал Севярынец актыўна падтрымліваў БНФ, быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў маладзёвай арганізацыі "Малады фронт".

Пазьней выйшаў з арганізацыі, але не пакінуў дэмакратычны рух.

Павал Севярынец зьяўляецца адным з заснавальнікаў партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", якой улады адмаўляюць у рэгістрацыі.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG