Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЗАДАЖДЖЫЦЬ...


...і пахаладае. Тэмпэратура: 13-18 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У клюбе "Графіці" выступаюць "StepHall" і "Zюzka и Брунгильда". Пачатак а 19.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Казахскі міністар замежных справаў Руслан Казакбаеў у Кітаі.

У Астане міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная тэме ядзернага раззбраеньня.

У Маскве міжнародная аўтамабільная выстава.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1880 нарадзіўся Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня (пам. 1918).

У 1910 нарадзілася Маці Тэрэза, каталіцкая манашка альбанскага паходжаньня, вядомая сваёй працай на карысьць бедных і нямоглых у Індыі (пам. 1997). У 1979 ёй была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру. Папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў Маці Тэрэзу.

У 1914 нарадзіўся аргентынскі пісьменьнік Хуліё Картасар (пам. 1984).

У 1920 была прынятая 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая дала права голасу жанчынам.

У 1962 нарадзілася беларуская паэтка Тацяна Сапач.

У 1992 чэскі і славацкі прэм’ер-міністры, Вацлаў Клаўс і Ўладзімір Мэч’яр, падпісалі дамову аб разьдзяленьні Чэхаславаччыны на дзьве асобныя дзяржавы — Чэхію і Славаччыну. Разьдзяленьне, называнае "аксамітным разводам", уступіла ў законную сілу 1 студзеня 1993.

У 2008 годзе Расея ў аднабаковым парадку прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Лёс Усходняй Эўропы: паміж молатам і Рыбэнтропам".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Толькі праз абсурднае жыцьцё магчыма вырвацца з гэтай бязьмежнай абсурднасьці", — Хуліё Картасар.

Дзень добры, мой самотны новы дом!
Будзь госьцяю, сястра, сяброўка – Восень,
заходзь, сагрэйся… там фатэль і плед,
і разам прычакаем белых часаў…
Пакуль ва ўладзе Сьнежня-рудафоба
не апынуўся заваконны сьвет,
згадаем словы самых сумных песень,
адновім яву самых мілых сноў.
Як соладка ўзірацца у вагонь
апошняй трапяткой пахучай сьвечкі –
і бачыць дзень мінулы і наступны,
і ведаць: наша права – зараз, тут,
і толькі так!.. І полымя ня рушыць
вялікай таямніцы напаўзмроку.
Адзіным – ноччу – стануць дол і неба.
Адзіным – жалем – станем мы з табой.


Тацяна Сапач
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG