Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Турэччыне адбыўся выбух на газаправодзе


У Турэччыне ўлады ліквідуюць наступствы магутнага выбуху на газаправодзе, які пачынаецца на тэрыторыі Ірану. На месцы выбуху, які адбыўся мінулай начы на мяжы зь Іранам, працуюць пажарныя, ратавальнікі і спэцыяльная тэхніка. Пастаўкі газу з суседняй краіны прыпыненыя. Улады ня выключаюць, што выбух арганізавалі курдзкія сэпаратысты.

Раней паведамлялася, што ў шэрагу раёнаў на паўднёвым усходзе Турэччыны была ўзмоцненая ахова стратэгічных трубаправодаў. У выніку нядаўняга выбуху на трубаправодзе Кіркук – Джэйхан, па якім паступае нафта зь Іраку, загінулі два чалавекі.
XS
SM
MD
LG