Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы знайшлі 72 трупы


У Мэксыцы вайскоўцы знайшлі целы 72-х чалавек на ранча ў штаце Тамаўліпес, што на поўдні краіны. Раней сёньня там адбылася страляніна паміж вайскоўцамі і меркаванымі сябрамі аднаго зь мясцовых наркакартэляў. У выніку ўзброенай сутычкі былі забіты трое нападнікаў, а таксама адзін вайсковец.

Больш за 287 тысяч чалавек загінулі ў Мэксыцы ад 2006 году, калі ўрад гэтай краіны абвясьціў вайну наркамафіі.
XS
SM
MD
LG