Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны ўдзельнік забойстваў у Срэбраніцы


Улады Босьніі арыштавалі басьнійскага сэрба, былога афіцэра паліцыі, якога падазраюць ва ўдзеле ў забойствах басьнійскіх мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе. Дзяржаўная пракуратура паведаміла, што 37-гадовы Драган Нескавіч быў арыштаваны сёньня ў горадзе Біеліна на на паўночным усходзе Босьніі.

Сілы басьнійскіх сэрбаў забілі каля 8 тысяч мужчынаў і хлопчыкаў у ліпені 1995 году пасьля таго, як узялі пад свой кантроль Срэбраніцу, што знаходзілася ў зоне аховы ААН. Міжнародны суд назваў забойствы актам генацыду.
XS
SM
MD
LG