Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку адбылася сэрыя крывавых тэрактаў


У выніку сэрыі выбухаў у Іраку сёньня загінулі як найменей 40 чалавек, яшчэ дзесяткі былі параненыя. Пра гэта паведамляюць службовыя асобы. Адзін з сьмертаносных выбухаў адбыўся ў паўночным прымесьці Багдаду.У выніку тэрарыстычнага акту самагубцы на аўтастаянцы ля паліцэйскага пастарунку загінулі 15 чалавек, дзевяць зь якіх цывільныя асобы. Каля 50 чалавек былі параненыя, а пасьля выбуху застаўся трохмэтровы кратэр.

Неўзабаве ў горадзе Кут, што на поўдзень ад Багдаду, выбух забраў жыцьці як найменей 15 чалавек, бальшыня зь якіх паліцэйскія афіцэры. Там быў падарваны аўтамабіль ля пашпартнай канторы. Таксама паведамляецца пра яшчэ тры падарваныя аўтамабілі ў розных частках Іраку.
XS
SM
MD
LG