Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Загрэб выдаў Бялграду абвінавачанага ў забойстве Джынджыча


Загрэб выдаў сёньня Бялграду Срэтку Калініча, абвінавачанага ў датычнасьці да забойства прэм'ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Экстрадыцыя стала магчымай пасьля таго, як Сэрбія і Харватыя падпісалі нядаўна двухбаковае пагадненьне аб абмене зьняволенымі.

Калініч, якога выраклі ў Сэрбіі на 30 гадоў зьняволеньня, знаходзіўся ў вышуку ад 2003 году, калі быў забіты Джынджыч. У чэрвені абвінавачанага змаглі арыштаваць у Харватыі. Апэрацыя для ягонай экстрадыцыі ў Бялград ладзілася ва ўмовах падвышаных захадаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG